Да Re1ikt вярнуўся вакаліст

Нагадаем, што Re1ikt развіталіся са сваім фронтмэнам неўзабаве пасля прэзентацыі альбома “Рэкі прабілі лёд”, якая адбылася мінулай восенню і цягам 10 месяцаў былі ў пошуку замены. Тым часам каманда прэзентавала канцертны DVD “Крыгаход”,  запісала альбом для праекта Re123+, падрыхтавала інструментальны праект і новую песню для Re1ikt.

Апошнім часам ролю вакаліста Re1ikt выконваў Сяргей Долгушаў, які спеў з гуртом на Halfway-фестывалі ў Беластоку і фестывалі “Наш Грунвальд”  у Дудутках.

Па словах Уладзіміра Казлова, для яго “вельмі важна было адысці ў бок, каб правільна ацаніць тое, што адбываецца. Каб не бачыць сітуацыю скажонай і каб самому не быць аднабокім”.

Першы сольны канцэрт адноўлены Re1ikt адыграе 21 жніўня ў клубе “Графіці”.

 Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі