"Дай Дарогу!" ― "Сквозь г..но": прэм'ера альбома на Еўрарадыё
Еўрарадыё эксклюзіўна выкладае ў сеціва свежы рэліз бескампрамісных брэсцкіх панкаў для вольнага праслухоўвання і пампавання. Асцярожна: ненарматыўная лексіка!
"Сквозь говно" ― сёмы альбом у дыскаграфіі гурта. Рэліз змяшчае 17 трэкаў, напісаных "Дай Дарогу!" за апошнія 4 гады. Частка песень гучала на канцэртах гурта і "засвяцілася" на акустычным альбоме "Боли нет".
“Альбом такі, блізкі да жыцця. Магчыма, ён больш цяжкі ў параўнанні з “ДСПГ”, ― распавядае Еўрарадыё лідар ДД! Юрый Стыльскі. ― Пласцінку праслухаў чалавек, які сказаў, што музыка і тэксты гурта сталі больш жорсткімі, больш брутальнымі. Вядома ж, не без сацыялкі і бытавухі, бо мы адлюстроўваем нашу рэчаіснасць. Мы па-ранейшаму ў нашым стылі”.
Канцэртная прэзентацыя альбома "Сквозь говно" запланаваная на 22 верасня ў мінскім клубе Re:public.