Дар’я Домрачава заняла другое месца ў спрынце

Беларуска пераадолела дыстанцыю за 23 хвіліны 4,9 секунды з адным штрафным колам. Домрачава на 37,3 секунды адстала ад немкі Магдалены Нойнэр, якая адстралялася без промахаў. На трэцяй пазіцыі Вольга Зайцава з Расіі, якая прыйшла да фінішу праз 6,1 секунды пасля прадстаўніцы Беларусі. Расіянка таксама не мела промахаў, інфармуе БелаПАН.

Сёння ў Аберхофе пройдзе мужчынскі спрынт, а 8 студзеня — гонкі з масавым стартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі