Дар’я Домрачава пятая ў гонцы пераследу
8 снежня беларуска выступіла на другім этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне.
Домрачава дапусціла тры промахі, таму не здолела ўчапіцца за тройку лідараў. Гонку пераследу выйграла нарвежка Сінёвэ Сёлемдаль, на другім месцы яе калега па каманде Тура Бергер, трэцяе месца заняла Кайса Макарайнен з Фінляндыі.
Напярэдадні Дар’я Домрачава выйграла ў Хохфільцэне “золата” ў спрынце.