Дай Дарогу! адзначылі свой другі Дзень нараджэння (фота)

Дай Дарогу! нарэшце прэзентавалі ў Брэсце свой апошні альбом “Сквозь г..но”. Гурт прайшоў усе фармальныя працэдуры, узяў усе дазволы на правядзенне канцэрту і выступіў у мясцовым клубе “Сфера”.

“Гэта было кшталту нашага другога Дня нараджэння, — дзеліцца ўражаннямі ад падзеі фронтмэн Юрый Стыльскі. — Бо мы думалі, што нас ужо запісалі ў нейкі “утыль”. Але апынулася, што гэта не сур’ёзны дыягназ, а лёгкія суторгі”.

Шлях да канцэрту быў цярністым і няпростым — выступы берасцейскіх панкаў адмяняліся адзін за другім, вакол гэтага разгараўся скандал з удзелам брэсцкіх чыноўнікаў і шматлікіх прыхільнікаў гурта. У выніку, паміж Дай Дарогу! і службоўцамі былі дасягнутыя пагадненні. Стыльскі мяркуе, што гэтая гісторыя сыграла толькі на руку гурту — зрабіла яго больш папулярным. Дарэчы, у хуткім часе каманда сыграе канцэрты ў шэрагу беларускіх гарадоў.

Фота: www.alternative-by.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі