Допыт Вольгі Някляевай перанесены на панядзелак
Сёння жонку кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Вольгу выклікалі на допыт у КДБ. Аднак з-за хваробы скарыстацца "запрашэннем" яна не змагла.
Таму візіт у КДБ перанесены на панядзелак, на 14.30, паведамляе сайт "Гавары праўду!".
Вольга не ведае, сведкай па якой справе з'яўляецца. Магчыма, гаворка пойдзе пра падзеі 19 снежня, у прыватнасці, аб збіцці Ўладзіміра Някляева "невядомымі".