Дзе патусіць на выхадных 20-21 красавіка, раіць Яўген Валошын
Спявак і лідар гурта HandmadE, спартовы заўзятар і журналіст у жартаўлівай манеры каментуе галоўныя культурныя падзеі ўік-энду.
Вакаліста і лідара гурта HandmadE ды журналіста Еўрарадыё Яўгена Валошына нельга абвінаваціць у празмернай тусовачнасці. Ён нячасты госць гучных мерапрыемстваў, складана яго сустрэць і ў сталічных кавярнях ды рэстаранах. Але пачуцця гумару ды спецыфічнага погляду на культурныя мерапрыемствы ў яго з пераборам.
Парады Яўгена на бліжэйшыя выхадныя без купюр, з захаванымі эмоцыямі ды без каментарыяў Еўрарадыё мы раім паслухаць у гуку!
Музыка і журналіст пачынае агучваць свой план мерапрыемстваў на выхадныя класічна, найбольш вартымі канцэртамі. У пятніцу Яўген раіць завітаць на прэзентацыю альбома “Петля Пристрастия”. Маўляў, няхай іх басіст Цімафей і кажа, што пад песні “Петли” добра сядзець аднаму на кухні з бутэлькай гарэлкі. Але гэты канцэрт ― падзея!
Раіць схадзіць |
Ніколі не пойдзе |
||
Кіно |
Легенда №17 |
19 красавіка, пятніца: Аврора: 12:40, 15:20, 18:00, 20:50 Беларусь: 13:00, 15:45, 18:30, 21:15 Берестье: 15:30, 18:30 Дом Кино: 13:30, 18:30, 21:00 Киев: 16:00, 18:30 Мир: 12:00, 18:40, 21:20 Москва: 13:20, 18:40, 21:20 Октябрь: 13:10, 18:40, 21:20 Пионер: 09:30, 18:00, 20:30 Салют: 19:00, 21:30 20-21 красавіка: Аврора: 12:40, 15:20, 18:00, 20:50 Беларусь: 13:00, 15:45, 18:30, 21:15 Берестье: 15:30, 18:30 Дом Кино: 13:30, 18:30, 21:00 Киев: 11:00, 16:00, 18:30 Мир: 13:20, 16:00, 18:40, 21:20 Москва: 10:50, 13:20, 18:40, 21:20 Октябрь: 10:40, 13:10, 18:40, 21:20 Пионер: 13:00, 18:00, 20:30 Салют: 16:30, 19:00, 21:30 |
На іншыя фільмы! |
Канцэрт |
Петля Пристрастия |
19 красавіка, пятніца Re: Public Прэзентацыя альбома “Фобос” Пачатак: 19.00 Квіткі: 60-100 тыс. Даведкі: (29) 5703859 |
Усе вечарынкі! Без тлумачэнняў. |
Мандалінісіма |
19 красавіка, пятніца Малая зала ім. Р.Шырмы “Міжнародныя дні мандалінна-гітарнай музыкі” Пачатак: 19:00 Даведкі: (17) 3311617 |
||
HandmadE |
19 красавіка, пятніца Галерэя-бар Newday Пачатак: 20:00 Квіток: 40 тыс. Даведкі: (44) 7774242 |
||
21 красавіка, нядзеля Агра-гарадок Чаркасы (Пад Фаніпалям, 13 км ад МКАД) Пачатак: 17:00 Квіткі: 10 тыс. |
|||
Троіца |
20 красавіка, субота: Дзіцячая школа мастацтваў (Салігорск, вул. Ленінскага Камсамола, 19) Пачатак: 19:00 Квіткі: да 14 гадоў ― 50 тыс., старэйшыя ― 100-200 тыс. Даведкі: (29) 5763738 |
||
Тэатр |
Дзяды |
Варта сачыць за афішай, каб не прапусціць бліжэйшы паказ! Акторы: Раман Падаляка, Алесь Малчанаў, Юрый Жыгамонт, Святлана Анікей, Вераніка Буслаева, Сяргей Краўчанка, Вольга Курэйчык, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумаст і іншыя. |
|
Спорт |
27 красавіка |
Вільня, бой “К-1” |
|
28 красавіка |
Палац спорту: Гандбол:1/2 фінала Кубка выкліку ЕГФ “СКА-Мінск” — Рунар. |
“Калі ісці на канцэрт у выхадны дзень, трэба ж і паненачку захапіць, вывесці, ― з усмешкай працягвае журналіст. ― Альбо паненцы хлопца, ці хлопцу хлопца, каб мяне не абвінавачвалі потым у гамафобіі. Абірайце любы варыянт! У канцэртнай зале, увага, імя Рыгора Шырмы адбудзецца канцэрт пад назвай “Мандалінісіма”. Туды трэба ісці, бо ў нас традыцыі, ёсць дуэт беларускі, які рэжа на мандаліне і гітары. Там грае Ян Скрыган, унук класіка беларускай літаратуры Яна Скрыгана. Шматлікія музычныя эксперты, такія, ведаеце, у акулярах, асацыююць Беларусь з “Мандалінісіма”.
Яўген перакананы, што ў выхадныя не трэба сядзець у горадзе. Тым больш, надвор’е спрыяе выезду за межы сталіцы.
“Едзьце ў Салігорск! У мясцовай дзіцячай школе мастацтваў будзе канцэрт этна-трыа “Троіца”, вы ўяўляеце!? “Троіца” пабывала прыкладна ў ста краінах свету і не магла не заехаць у Салігорск. Да таго ж, там можна скласці сабе цудоўную праграму: можна паказаць сваёй другой палове саляныя горы перад горадам, паглядзець на бубачнікаў, бо гэта адзін з самых наркатычных гарадоў, непадалёк там гойсае чупакабра… Цудоўная вандроўка, вельмі раю! А яшчэ ў гурта HandmadE будзе ўнікальны выступ у сапраўдным аграгарадку Чаркасы. Абяцаюць, што прыйдуць і даяркі, і ўсе, хто пажадаеш, прывязуць усю неабходную апаратуру, а пасля будуць танцы, бойкі ды самагон, так што ўсіх ахвотных запрашаю”.
Яўген прызнаецца, што лічыць сябе тэатралам, бо наведвае тэатры не менш за два разы на год. Ён раіць схадзіць на спектакль “Дзяды”, прэм’ера якога ўжо адбылася. Трэба чакаць наступнай пастаноўкі!
“Міжнародная брыгада: рэжысёр з Вільні, прадзюсар з Мінска. Акцёры вядомыя, напрыклад, Раман Падаляк, Юрый Жыгамонт, што рабіў “Падарожжы дылетанта”. Я так разумею, што гэта па матывах “Дзядоў” Адама Міцкевіча. А пра Міцкевіча нават Пушкін ведаеце што казаў, і таму ёсць сведкі? “Кто я, какой-то Пушкин по сравнению с этим литовским соловьём!” Кажуць, так пастаўлены гэты спектакль, што без памперсаў не абыдзешся! Эмоцыі такія, што можна сябе не кантраляваць, проста 3D ўзроўню тэатра”.
Самым лёгкім варыянтам на выхадныя Яўген лічыць паход у кіно. Праўда, сярод таго, што паказваюць у сталічных кінатэатрах, знайсці нічога немагчыма. Маўляў, адно камерцыйнае лайно, якое глядзець немагчыма! На крайні выпадак — музыка і спартовы заўзятар схадзіў бы на расійскі “Легенда №17” ― фільм пра вядомага хакеіста Валерыя Харламава.
Не раіць Валошын хадзіць і на клубныя тусоўкі. Прычым, такое стаўленне да вечарынак ён не тлумачыць, на яго думку, там проста няма чаго рабіць, а ў дадатак яшчэ і рэчы пасля ад тытуню праветрываць трэба.
Але асноўныя падзеі для Яўгена Валошына адбудуцца толькі праз тыдзень, таму гэты week-end можна правесці ў кавярнях з бакалам віна. Маўляў, для сэрца станоўча, галоўнае не перапіваць.
“28 красавіка легендарны гандбольны клуб “СКА-Мінск”, пераможцы трох ліг чэмпіёнаў, уздымаецца з кален, будуць гуляць паўфінал еўракубкавага турніру ў Палацы Спорту. Самы вядомы беларускі клуб з гульнявых відаў спорту за ўсю гісторыю. Гэта вам не ўбогенькая хакейная ці футбольная камандачка, гандбол ― нацыянальны від спорту. Прыходзьце, бо кажуць, што пасля матчаў СКА на наступным тыдні ўдача ва ўсіх”.
Раіць Яўген на наступным тыдні, 27 чысла, з’ездзіць у Вільню, заехаць у аквапарк, а пасля паглядзець бой “К-1”. Там мінскі баец Гуркоў сустракаецца з літоўскім спартоўцам. А слухачам “Еўрарадыё” ў Кітаі Яўген літаральна загадвае не прапусціць тайбаксёрскі матч першага нумара сусветнага рэйтынгу канадца Саймана Маркуса і мінчаніна Змітра Валента, які будзе выходзіць пад беларускамоўную кампазіцыю.
“Такім чынам, ― рэзюмуе Яўген Валошын. ― Сядайце ў машыну, вас чакае Салігорск, аграгарадок Чаркасы і баі у Вільні. Не пашкадуеце! Потым скажаце: “О, Яўген, малайчына, так добра параіў!”