Дземідзенка: Мы прыйдзем на Акадэмію Навук, але на Бангалор не пойдзем

Паводле слоў Міколы Дземідзенкі, сёлета "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) не быў запрошаны на паседжанне аргкамітэта, які вырашыў правесці 25 сакавіка шэсце ад Акадэміі Навук на плошчу Бангалор. Са святкаваннем там угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі маладафронтаўцы нязгодныя.

Дземідзенка прагназуе, што на Бангалор пойдзе мала людзей. "Патрэбныя новыя ідэі для акцый", — кажа ён. 25 сакавіка маладафронтаўцы прыйдуць да Акадэміі Навук, а далей яны збіраюцца правесці ўласнае святкаванне. У якім яно пройдзе фармаце і ці будзе падавацца заяўка ў Мінгарвыканкам, яшчэ абмяркоўваецца.

Мікола Дземідзенка кажа, што не баіцца, што сваімі дзеяннямі "Малады фронт" уносіць разлад у апазіцыю. "Мы шчыра будзем старацца адпавядаць настрою людзей, будзем клікаць людзей туды, куды яны хочуць прыйсці", адзначыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі