Euro-2012 застаўся без гаспадароў: зборная Украіны не трапіла ў чвэрцьфінал

Матч зборных Украіны і Англіі атрымаўся вельмі ўпартым. Падначаленыя Блахіна вельмі хацелі забіць першымі, але атрымалася наадварот: Сцівен Джэрард разабраўся з абаронцам і падаў з правага фланга, мяч трапіў у ногі двух украінцаў і праскочыў паўз рукі Пятава ― роўна на галаву Уэйну Руні.

Украінцы кінуліся адыгрывацца, і... забілі! Гол не залічыў суддзя: Джон Тэры выбіў мяч з пустых варот. На паўторы было відавочна, што мяч пабываў у варотах, але ў футболе няма відэапаўтораў... Ратаваць Украіну выйшаў ветэран Андрэй Шаўчэнка, але гэта не дапамагло: 0:1, і англічане ў чвэрцьфінале згуляюць супраць італьянцаў.

Зборная Украіны

 

 

 

 

 

 

Зусім іншы матч атрымаўся ў Францыі і Швецыі. Французы відавочна бераглі сябе для чвэрцьфінала, таму далі шведам бразгануць дзвярыма. Уласна кажучы, зборнай Швецыі было ўжо ўсё роўна: пасля паразы ад зборнай Англіі яны згубілі магчымасць выйсці ў плэй-оф. Але яны вырашылі гуляць напоўніцу, і на 56-й хвіліне гол-прыгажун забіў Златан Ібрагімавіч!

Французы стварылі некалькі некалькі небяспечных момантаў, але пасля таго, як Ларан Блан памяняў лідара каманды Саміра Насры, іх гульня згубіла вастрыню. Шведы адказалі на гэтую замену голам Ларсана на 92-й хвіліне. Французы занялі 2-е месца ў групе D і выйшлі на іспанцаў.

Зборная Швецыі

 

 

 

 

 

 

Тры дні таму, пасля паразы ад чэхаў, Euro-2012 пакінула зборная Польшчы. Такім чынам, чэмпіянат Еўропы па футболе застаўся без гаспадароў!

 

Барацьбу ў чвэрцьфінале працягваюць:

 

Чэхія ― Партугалія;

Германія ― Грэцыя;

Іспанія ― Францыя;

Англія ― Італія.

 

Фота: live-football.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі