Experty.by: Альбом года — “Ваячак” Змітра Вайцюшкевіча
27 сакавіка адбылася пятая цырымонія ўручэння музычных узнагародаў Experty.by.
Згодна з меркаваннямі экспертаў, музычны год прынес наступныя вынікі:
Дэбютны альбом года — "Randon Mood Jukebox", Clover Club;
Рок-альбом года — “Nie isnuje”, Akute;
Фолк-альбом года — “Кола грукатала”, “Палац”;
Лепшы беларускамоўны альбом — “Ваячак”, Зміцер Вайцюшкевіч;
І чатыры “галоўныя” прэміі:
Прыз народных экспертаў — “Laterna Magica”, “Серебряная свадьба”;
Прыз вялікага журы — “Laterna Magica”, “Серебряная свадьба”;
Прыз замежных экспертаў — “Хмелева project”, ДахаБраха & Port Mone;
Альбом года — “Ваячак”, Зміцер Вайцюшкевіч.
Усе 67 альбомаў, якія эксперты разглядзелі ў 2012 годзе, можна праслухаць на сайце experty.by.
Працяг будзе.