Гендырэктар ВВС звольніўся праз журналісцкую памылку

Праграма Newsnight, прысвечаная злачыннай суполцы педафілаў, якая дзейнічала на поўначы Уэльса ў 1970-80-х гадах, выйшла ў эфір ВВС 2 лістапада. Адзін з пацярпелых распавёў, што ў разбэшчванні гадаванцаў дзіцячых дамоў удзельнічаў адзін з высокапастаўленых сябраў брытанскай Кансерватыўнай партыі.

Імя палітыка ў сюжэце ВВс не называлася, аднак іншыя СМІ высветлілі, што гаворка ішла пра лорда Алістэра МакЭлпайна. Ён катэгарычна абверг сваю спрычыненасць да выпадку педафіліі і пагражаў падаць у суд на журналістаў. ВВС прынесла палітыку афіцыйныя прабачэнні. А мужчына, які выступаў у праграме як пацярпелы, прызнаў, што памыляўся наконт лорда МакЭлпайна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі