GODS TOWER выступяць на мінскім аўтарынку

11 траўня сталічны аўтарынак “Малінаўка”ператворыцца ў вялікую пляцоўку, на якой прагрыміць фестываль “Каралі дарог”. Арганізатары называюць фэст “самай яскравай, пафаснай і грандыёзнай падзеяй, якая мусіць перавярнуць звыклае ўяўленне пра аўтамабільныя фестывалі”. Апроч аўтамабільнага відовішча, наведвальнікаў фэсту чакае багатая музычная частка.

“Мы разбілі мерапрыемства на 3 музычныя часткі, — распавядае арганізатар фэсту Дзяніс. — Першая — хіп-хоп-частка, то бок, выступы скрэчараў, дыджэяў, бітбоксераў. Другая — вечаровы металічны канцэрт. І трэцяя — начны оўпэн-эйр. Мы ставім перад сабой мэту ахапіць усе субкультуры і задаволіць густы наведвальнікаў мерапрыемства”.

У межах метал-канцэрта пад назвай “BelMetal: Burning Wheel” выступяць гурты Omut, Nemdis, Soulsides. Хэдлайнерам вечара стануць легендарныя GODS TOWER.

Арганізатары чакаюць, што фэст збярэ ад 10 да 50 тысяч наведвальнікаў. З падрабязнай праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на сайце www.korolidorog.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі