Gods Tower плануюць новы альбом пасля 2015 года

Легенда pagan-metal, гомельскі гурт Gods Tower выдасць альбом не раней за 2015 год. Такое меркаванне выказаў у размове з Еўрарадыё лідар каманды Леслі Найф:

“Вас паслухаць усіх — такое ўражанне, што Gods Tower мільянеры, і днямі сядзяць у студыі. Вы зразумейце, мы зарабляем грошы каб проста пражыць. Усё, што мы робім, студыйная праца — гэта на тое, што мы ашчаджаем… Мы наўрад ці зробім што-небудзь раней за 2015 год”.

На прапанову скарыстацца якім-небудзь модным краўдсорсінгавым сэрвісам Леслі Найф адказвае адмовай:

“Мы хлопцы з 1980-х, мы не можам карыстацца, бо мы проста не ўмеем карыстацца ніякімі краўд-рэсурсамі. У нас зашмат іншых справаў, каб сядзець у інтэрнэце і збіраць грошы. Да таго ж, мы не спяшаемся нічога выпускаць, таму што мы абдумваем кожны момант. Лепш зрабіць чым ляпіць кожныя паўгода невядома што”.

Нагадаем, Gods Tower уз’ядналіся ў 2010 годзе пасля 8 гадоў маўчання. Апошні альбом гурта — “Steel Says Last” — выйшаў у 2011 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі