Тэст! 20 гадоў беларускага метала ў пытаннях і адказах. Вынікі і адказы

20 сакавіка у клубе Re:Public на адной сцэне збяруцца 3 пакаленні зорак беларускай метал-сцэны: Gods Tower, Znich і Litvintroll. Натуральна, прапусціць такую з’яву проста нельга! Самым жа дасведчаным металхэдам Еўрарадыё дало шанец прабрацца ў клуб задарма!
Мы задалі сваім слухачам 8 пытанняў пра гурты Gods Tower, Znich і Litvintroll. Кожнае пытанне мела 4 варыянты адказу, але правільны быў толькі адзін. У конкурсе паўдзельнічала некалькі дзесяткаў аматараў метала, але першым канкурсантам, які не дазволіў сабе ніводнага промаху стаў Сяргей Тамашэвіч. Менавіта ён пойдзе на канцэрт бясплатна.
 
Ніжэй можна знайсці пытанні і правільныя адказы на іх.
 
 
1. У гурта Litvintroll ёсць песня на словы гэтага класіка беларускай літаратуры:
А. Рыгора Барадуліна
Б. Петруся Броўкі
В. Янкі Купалы
Г. Янкі Маўра
 
2. У першыя гады свайго існавання Litvintroll быў сайд-праектам музыкаў гэтага беларускага калектыву:
А. Znich
Б. "Стары Ольса"
В. Partyzone
Г. "Ляпис Трубецкой"
 
3. Якую песню Gods Tower спяваюць па-беларуску?
А. "Abandon All Hope"
Б. "When life ends" ("Калі жыццю капец") 
В. "Heroes Die Young"
Г. "People in the swamp"
 
4. Канцэрт Gods Tower у Мінскім клубе Re:Рublic у 2012 прынёс першую прэмію "Даём рады" у намінацыі "Няспраўджаная надзея" гэтаму выканаўцу:
А. Лэслі Найфу
Б. Аляксандру Памідораву
В. Аляксандру Саладуху
Г. Алесю Таболічу
 
5. Лідар гурта Znich лічыцца не толькі важнай асобай у пэган-фолк-метале, але і знакамітым прадстаўніком гэтага жанру:
А. Бурымэ.
Б. Пэган-хоп.
В. Беларуская нацыянальная татуіроўка.
Г. Брутальная выцінанка.
 
6. Хто сыграў галоўную жаночую ролю у кліпе гурта Znich "Мроя"?
А. Святлана Зелянкоўская.
Б. Вакалістка гурта Unia Шуня.
В. Алеся Гурская-Таболіч. 
Г. "Міс Мінска" Яна Канцавенка.
 
7. Колькі жанчын было ў гурце Znich?
А. У метал-гурце, як і на караблі, жанчын быць не павінна.
Б. Znich — сапраўдная школа для металістак. За 15 гадоў у гурце грала 5 дзяўчын 
В. Было ўсяго 2 жанчыны, але затое якія!
Г. Жанчына ў Znich можа быць толькі адна — Алеся Таболіч. 
 
8. Якое сакральнае значэнне мае татуіроўка Алеся Таболіча?
А. Гэта арнамент, прысвечаны богу Ярылу.
Б. Татуха — QR-код, які вядзе на сайт гурта Znich.
В. Татуіроўка — гэта стылізаваная выява крыжоў-абярэгаў.
Г. Алесь доўга і ўпарта набіваў яе сам сабе, што мусіць сведчыць пра стойкасць і моц сапраўднага беларускага металіста.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі