Гомельскія студэнты да Дзяды прыбралі гарадскія могілкі (фота)

Навабеліцкія могілкі – гэта адзіныя могілкі горада, на якіх ёсць пахаванні, што датуюцца XIX – пачаткам ХХ стагоддзяў.

Таму вось ужо штогод студэнты–архітэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту пад кіраўніцтвам намесніка дэкана аднаго з факультэтаў Яўгена Малікава на Дзяды займаюцца добраўпарадкаваннем занядбаных старажытных могілак.

У гэты раз да працы далучылася каля пятнаццаці студэнтаў, якія дабраахвотна выказалі жаданне такім чынам ушанаваць памяць продкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі