Грыбаўскайтэ крытыкуе беларускую апазіцыю
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ публічна раскрытыкавала апазіцыю Беларусі.
На думку літоўскай кіраўніцы, частку з дзевяці экс-кандыдатаў у прэзідэнты фінансаваў і падтрымліваў Крэмль. Пра гэта Грыбаўскайтэ заявіла ў аўторак у інтэрв'ю Літоўскаму радыё, перадае Іnterfax.by.
На думку прэзідэнта Літвы, частка прадстаўнікоў беларускай апазіцыі амаль не кажа пра незалежнасць, а проста імкнецца атрымаць як мага больш грошай. Таксама абурэнне Грыбаўскайтэ выклікала тое, што беларуская апазіцыя прыязна ставіцца да Расіі.