Гулак: Нават пры даволі мяккім прысудзе ў краіне з'явіўся новы палітвязень

Нагадаем, што Першамайскі суд Мінска асудзіў Васіля Парфянкова на 6 месяцаў арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні нормаў прэвентыўнага нагляду. Папярэдні прысуд Парфянкоў атрымаў па "справе 19 снежня 2010 года".

Праваабаронца Алег Гулак адзначае, што ў прысудзе ёсць шэраг "змякчальных" акалічнасцяў:

Гулак: "Для беларускай Феміды, асабліва па палітычных справах, нязвыклы падыход, калі асуджаных да пазбаўлення волі пакідаюць на волі да ўступлення ў сілу прысуду. Звычайна гэта робіцца адразу ў судзе, калі чалавек не быў узяты пад варту да таго. Таксама можна сказаць, прысуд не самы жорсткі, які мог бы быць. Але ў нас, у прынцыпе, самых жорсткіх па такіх справах і не давалі. Аднак агульная атмасфера ў краіне мала дае падставаў чакаць мяккіх прысудаў".

Разам з тым праваабаронца адзначае, што ў Беларусі з'явіўся новы палітвязень. Але ўсе акалічнасці яго прысуду, па словах Гулака, варта праналізаваць уважліва.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі