Hair Peace Salon спрычыніліся да музыкі каранёў (слухаем!)

Як узгадвае лідар Hair Peace Salon Алег Вяль, намер папрацаваць з этна-джазавым гуртом “Акана” з’явіўся яшчэ 2 гады таму. Але толькі цяпер кампазіцыя “Гарэла сасна” атрымала патрэбнае гучанне. У выніку, беларуская народная песня ў выкананні спявачкі Ірэны Катвіцкай як ручай уварвалася ў мора брыт-року ад беларускіх джэнтэльменаў і набыла нечаканую афарбоўку.

garela_sasna_-_akana_feat._hair_peace_salon_i.katvickaya_a.vyal_.mp3 Гарэла сасна - Ірэна Катвіцкая feat. HAIR PEACE SALON (І.Катвіцкая, А.Вяль)

Нажыва песня “Гарэла сасна” будзе прадстаўленая падчас прэзентацыі дэбютніка HPS у “Рэпабліку”, якая намечаная на 11 кастрычніка.

А ўвогуле, у Hair Peace Salon шмат добрых навін. Паралельна з працай над новымі песнямі, каманда рыхтуе паўтарагадзінную акустычную праграму, з якой збіраецца выправіцца ў тур па Беларусі. А вось для канцэртаў ва Ўкраіне і Расіі Hair Peace Salon распрацоўваюць адмысловую праграму і рыхтуюць да паказу новы кліп!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі