Хатні арышт Уладзіміра Някляева падоўжаны на тры месяцы
Тэрмін утрымання экс-кандыдата Някляева пад хатнім арыштам падоўжаны на той жа час, што і тэрмін следства па крымінальнай справе пра "масавыя беспарадкі".
Пра гэта адвакат палітыка Ўладзімір Букштынаў паведаміў БЕЛАПАН.
Ці прынята такое рашэнне ў дачыненні да журналісткі Ірыны Халіп, жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, пакуль невядома.