Кіргізскага чыноўніка абвінавацілі ў тайнай сустрэчы з Бакіевамі ў Мінску

Такая сустрэча магла адбыцца падчас нядаўняга афіцыйнага візіту ў Маскву, адкуль ён нібыта патаемна выязджаў у Мінск.

Як паведамляе кіргізская служба "Радыё Свабода", Бабанаў мае долю ў цэментным заводзе ў Пензе, саўладальнікам якога з'яўляецца таксама сын звергнутага прэзідэнта Максім Бакіеў.

Па чутках, Бабанаў сустракаўся ў Мінску з братам Бакіевымі для абмеркавання агульных дзелавых інтарэсаў.

Дэпутат парламента ад фракцыі Ата-Мекен Эркіна Алымбекаў запатрабаваў ад генеральнай пракуратуры расследаваць сапраўднасць інфармацыі наконт патаемнага візіту першага віцэ-прэм'ера ў Мінск.

Справу пра супольны бізнес віцэ-прэм'ера і высокапастаўленых прадстаўнікоў звергнутага рэжыму, а таксама пра іншыя абвінавачванні ў карупцыі вывучае парламенцкая камісія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі