Каб стаць пінскім АМАПаўцам, служба ў войску непатрэбная
Мясцовы ГАУС праз тэлеканал “Пінск” абвесціў набор новых супрацоўнікаў у свае шэрагі.
Згодна з размешчанай аб’явай, каб стаць байцом АМАП, неабходныя мінімальныя патрабаванні: скончаная сярэдняя адукацыя і ўзрост да 25 гадоў. Асобна падкрэсліваецца, што служба ў войску неабавязковая. Такія ж мінімальныя ўмовы прад’яўляюцца і кандыдатам у патрульна-паставую службу міліцыі.
Нагадаем, што атрад міліцыі спецыяльнага прызначэння ў Пінску быў створаны ў 2012 годзе. Ад самага пачатку яго байцам абяцалі прыстойны заробак, а праз пяць год службы — льготны крэдыт на пабудову жылля.