Каля Брэста забаранілі пасвіць гусей, спасылаючыся на расійскі дакумент

Рэч у тым, што мясцовы сельсавет выдаў “забарону выпасу свойскай птушкі на землях агульнага карыстання”. Чыноўнікі спаслаліся на адпаведны дакумент Мінздароўя Рэспублікі Беларусь па прафілактыцы высокапатагеннага грыпа.

Але беларускае міністэрства такога дакумента не прымала, затое ён ёсць у рэестры  Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. А Галоўны ветэрынарны лекар Брэста засведчыў: такі грып разносяць качкі, а не гусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі