Каля мільёна амерыканцаў у дзень выбараў застаюцца без святла

Большасць людзей, якія яшчэ не маюць электрычнасці, жывуць у штаце Нью-Джэрсі. Там налічылі 569 дамоў без святла. Нагадаем, ад урагана, які на мінулым тыдні абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, загінулі больш за 100 чалавек, былі разбураныя сотні дамоў.

У Злучаных Штатах 6 лістапада праходзяць прэзідэнцкія выбары. У іх удзельнічаюць дзейны прэзідэнт, дэмакрат Барак Абама і экс-губернатар Масачусетса, рэспубліканец Міт Ромні.

Апытанне: шанцы ў Абамы і Ромні на прэзідэнцкіх выбарах роўныя

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі