Камароўскі і Волчак патрабуюць распачаць справу па факце нападу на Някляева

Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў "Абаронцы Айчыны" Аляксандр Камароўскі і Алег Волчак патрабуюць ад генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча распачаць крымінальную справу па факце нападу на кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Адпаведную заяву яны перадалі ў Генпракуратуру 14 лютага, паведамляе БелаПАН.


"Просім вас распачаць крымінальную справу па факце нападу на кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. У межах гэтай крымінальнай справы даць юрыдычную ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, якія прымянілі грубую фізічную сілу ў дачыненні да іншых кандыдатаў у прэзідэнты: Андрэя Саннікава, Віталя Рымашэўскага, Рыгора Кастусёва і Мікалая Статкевіча", — гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі