Кампанія "Гавары праўду!" хоча канкураваць з Палатай прадстаўнікоў
Дзеля гэтага адкрывае 18 офісаў, альтэрнатыўных дэпутацкім прыёмным.
Яны маюць адкрыцца на працягу кастрычніка, паведаміў намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў. Офісы з'явяцца ў Магілёве, Бабруйску, Гомелі, Светлагорску, Брэсце, Слуцку, Віцебску, Оршы, Полацку, Гродне ды іншых гарадах, інфармуе БелаПАН.
Па словах Дзмітрыева, на сёлетніх выбарах кампанія падтрымала 26 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. На працягу 20 дзён яны сабралі 40 тысяч подпісаў у падтрымку свайго вылучэння. І хаця ўлады зарэгістравалі кандыдатамі толькі палову з іх, аднак усе яны працягвалі працаваць у сваіх акругах.
У функцыі "дэпутатаў "Грамадзянскай дамовы" будуць уваходзіць праца са зваротамі грамадзян; прадстаўленне інтарэсаў грамадзян на сходах мясцовых выканкамаў і саветаў дэпутатаў; зварот у дзяржаўныя інстанцыі з запытамі, якія цікавяць выбарцаў; патрабаванне і атрыманне ад дэпутатаў рознага ўзроўню рэгулярных справаздач пра іх дзейнасць ды іншае.
Фота — konspekts.ru