Кэтрын Эштан: Нашае рашэнне не "гнілы кампраміс"

Але з'явілася інфармацыя, што ў яго не патрапілі асобныя кампаніі Юрыя Чыжа, якія супрацоўнічаюць са Славеніяй і Латвіяй. Ці не з'яўляецца гэта "гнілым кампрамісам", запыталі ў Кэтрын Эштан, вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, на выніковай прэс-канферэнцыі Савета ЕС.

Кэтрын Эштан: "Я лічу, што гэта нішто іншае, як добры кампраміс, добры набор санкцыйных мер. Як увесці найбольш эфектыўныя санкцыі — сур'ёзны працоўны працэс. Я заўсёды нагадваю, што санкцыі — гэта інструмент палітычнага працэса. Наш намер — пераканаць [беларускія ўлады] вызваліць людзей і вярнуцца на шлях добрых адносін з ЕС".

Цяпер у "чорным спісе" 32 прадпрыемствы і 243 асобы. Афіцыйны Мінск абяцае прыступіць да комплексу мер у адказ і не бачыць сэнсу ў вяртанні еўрапейскіх амбасадараў.

Фота — consilium.europa.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі