Хворага на сухоты Валерыя Ганчарэнку забралі ў міліцыю

Ён знаходзіцца ў Багушоўскім туберкулёзным шпіталі, што на Віцебшчыне. Але сёння да яго прыйшлі міліцыянты і затрымалі хворага прыкладна а 16.00. Прычыны затрымання невядомыя. Паводле суседа Ганчарэнкі па палаце, медперсанал ніяк на гэта не адрэагаваў, як, у прынцыпе, і на саму галадоўку.
 
Нагадаем, што хворы на адкрытую форму туберкулёзу інвалід другой групы Валерый Ганчарэнка пратэстуе галадоўкай супраць таго, што не можа атрымаць годнага лекавання, інфармуе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі