Кіргізія запатрабуе выдачы Бакіева, бо ён датычны да забойства?

Як адзначае інфармацыйнае агенцтва АКІpress, гаворка ідзе пра забойства кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Медэта Садыркулава. Кыргызскія праваахоўнікі нібыта маюць доказы, што экс-кіраўнік краіны датычны да гэтага злачынства.

Па словах дэпутата, Беларусь да сёння не выдавала Курманбека Бакіева. Але пры доказах яго датычнысці да забойства чалавека экс-прэзідэнта павінны выдаць Кыргызстану. Дэпутат адзначыў, што ў рамках дамовы краін АДКБ ёсць абавязанне пра выдачу асоб, датычных да забойства людзей.

Нагадаем, што Курманбек Бакіеў амаль паўтара года знаходзіцца ў Беларусі. Вывезены ён быў паводле асабістага загаду Аляксандра Лукашэнкі, як паведамляў кіраўнік нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі