Кіроўца, які выцягнуў пасажыра з тралейбуса, даў першае інтэрв'ю

Здарэнне адбылося на прыпынку "Дом друку" на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Мінску. Відэа, на якім відаць, як кіроўца выцягвае з салона тралейбуса мужчыну і штурхае яго, з'явілася на YouTube ў нядзелю, 10 сакавіка.

У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ Мікалай Буры патлумачыў, што нецвярозы мужчына не толькі ехаў без білета, але і хуліганіў — патрабаваў выпусціць яго да прыпынку і стукаў у шкло, а пасля плюнуў яму ў твар. Цяпер кіроўца баіцца, што можа застацца без працы. З ліку пасажыраў толькі студэнтка ўніверсітэта напісала ў тралейбуcны парк, што Буры дзейнічаў правільна.

Тралейбусны парк: З кіроўцам будзем разбірацца, шукаем сведкаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі