Крыс Джарвіс: Новыя крэдыты — толькі са згоды краін-удзельніц МВФ

“Для перамоваў па новай праграме [падтрымкі Беларусі] патрабуецца згода ўсіх урадавых структураў", — сказаў Крыс Джарвіс на прэс-брыфінгу ў Мінску.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці паўплывае крызіс у адносінах з Еўропай на адкрыццё новай праграмы крэдытавання, кіраўнік місіі МВФ сказаў наступнае:

“Насамрэч, мы не можам неяк прадказаць, што будзе ўплываць на рашэнне і паводзіны краінаў-удзельніц МВФ. Мы са свайго боку хацелі б аказаць ураду і Нацбанку падтрымку ў распрацоўцы настолькі надзейнай палітыкі, якая магла б быць падтрыманая краінамі-удзельніцамі МВФ. І толькі калі мы ўбачым, калі ёсць добрыя перспектывы таго, што ўсе дзяржаўныя структуры гатовыя аказаць падтрымку ў рэалізацыі гэтай праграмы, мы будзем кансультавацца з краінамі-удзельніцамі МВФ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі