Курманбек Бакіеў атрымаў 24 гады пазбаўлення волі

Паводле рашэння Вайсковага суда Бішкекскага гарнізона, брат Бакіева Жаныш атрымаў пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамляе сайт 24kg.org, Курманбека Бакіева прызналі вінаватым у "злоўжыванні службовым становішчам", а Жаныша Бакіева — у забойстве некалькі чалавек і іншых злачынствах.

Нагадаем, былы прэзідэнт Кыргызстана, пасля рэвалюцыі і змены ўлады, са сваёй сям'ёй прыехаў у Беларусь у красавіку 2010 года. Улады Беларусі неаднойчы адмаўлялі Кыргызстану ў выдачы Бакіева і яго брата. 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі