Курманбек Бакіеў можа з'ехаць з Беларусі
Былы прэзідэнт Кыргызстана на працягу 2,5 гадоў можа перабрацца ў Расію.
Пра гэта 25 сакавіка заявіла экстрасэнс, фіналіст 7-га сезону расійскага тэлешоў "Бітва экстрасэнсаў" Бахыт Жуматава. Па яе словах, якія перадае АКИpress, Бакіеў са сваім сямействам "наўрад ці доўга будзе знаходзіцца ў Беларусі".
Нагадаем, што Беларусь адмаўляецца выдаваць у Кыргызстан экс-прэзідэнта, асуджанага завочна. Паводле некаторых звестак, Курманбек Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства.
Фота — bitva-extrasensov.ru