Латвія баіцца агентаў беларускага КДБ у дыяспары

Па звестках бюро, якія абнародваў партал delfi.lv, спецслужбы некаторых краін у Латвіі актыўна выкарыстоўваюць дыяспару. Асабліва ў гэтым сэнсе вылучаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Як адзначае бюро, замежныя спецслужбы ў Датвіі імкнуцца прадухіліць з'яўленне апазіцыйных настрояў супраць рэжыму на гістарычнай радзіме. На практыцы гэта выглядае так. Афіцэр разведкі, які працуе як дыпламат, падтрымлівае рэгулярныя кантакты з усімі актыўнымі лідарамі дыяспары, збірае звесткі пра мерапрыемствы, дзе могуць адбывацца палітычныя дыскусіі, высвятляе асобаў, што ўдзельнічаюць у патэнцыйна небяспечных гутарках.

Таксама замежныя выведкі ў Латвіі прыцягваюць дыяспару да акцыяў, якія дэманструюць лаяльнасць адпаведнаму рэжыму. Напрыклад, праводзіліся канферэнцыі, рэзалюцыі для якіх пісалі супрацоўнікі спецслужбаў. Паралельна замежныя разведкі вядуць працу са СМІ.

Фота — www.youhtc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі