Лідар мітынгоўцаў: Беларускі амбасадар абяцаў заняцца экстрадыцыяй Бакіева

Па словах лідара мітынгоўцаў Арстана Сагындыкава, з ім і іншымі сустрэліся беларускі амбасадар Віктар Дзенісенка і намеснік міністра замежных спраў Кыргызстана Аскар Бешымаў. "Яны сказалі, што будуць садзейнічаць і ўшчыльную працаваць па экстрадыцыі Жаныша Бакіева", — цытуе словы Сагындыкава "Вечерний Бишкек".

Паводле яго слоў, бакі дамовіліся, што будуць сустракацца кожныя тры дні "для інфармавання аб ходзе працы". Мітынгоўцы пакуль задаволеныя вынікам перамоваў і акцый праводзіць не будуць. Але ў выпадку, калі ніякіх захадаў па экстрадыцыі Бакіева не будзе зроблена, яны адновяцца.

Нагадаем, у акцыі бралі ўдзел пераважна сваякі загінулых падчас красавіцкіх падзеяў 2010 года ў Бішкеку. Яны патрабавалі, каб да іх выйшаў беларускі амбасадар і заслухаў іх патрабаванні. Сярод іх — выдача брата экс-прэзідэнта Жаныша Бакіева, які можа знаходзіцца ў Беларусі.

Фота — vb.kg

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі