Lumen дадуць два канцэрты ў Мінску

4 і 5 снежня ў сталічным клубе Re:Public адбудуцца канцэрты гурта Lumen у межах новага тура “Застацца сабой”. Тур стартаваў 1 лістапада і мае ахапіць некалькі дзясяткаў гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі. Цікава, што граць канцэрты ўвосень гэтага года адна з найбольш гастралюючых расійскіх каманд не планавала: музыкі збіраліся цалкам пагрузіцца ў працу над новым студыйным альбомам. Але ў самы разгар працы над пласцінкай Lumen вырашылі здзейсніць свайго роду “уцёкі са студыі”. І ўсё дзеля таго, каб абкатаць новыя песні, набрацца ўражанняў і свежым вокам паглядзець на будучы альбом.  Такім чынам, пачатак канцэрта ў 19.00. Кошт квіткоў ад 80 да 150 тысяч. Даведкі па тэлефонах: +375 29 6490888.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі