Сёння пройдзе лёсаванне 1/2 фінала Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
Лёсаванне футбольных кантынентальных турніраў у Ньёне будзе "сляпым" г. зн. "сеяных" камандаў не будзе.
Паўфіналы Лігі чэмпіёнаў пройдуць 23 і 24 красавіка, 30 красавіка і 1 траўня, а Лігі Еўропы — 25 красавіка і 2 траўня, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.
Нагадаем, у Лізе чэмпіёнаў барацьбу працягваюць "Барселона", "Баварыя", мадрыдскі "Рэал" і дортмундская "Барусія". У паўфінал Лігі Еўропы выйшлі "Чэлсі", "Базэль", "Фенербахчэ" і "Бенфіка".
Фота — uefa.com