Мінск надзейна абаронены ад нападу з паветра
У гэтым вайскоўцы запэўнілі журналістаў, якія наведалі 5 красавіка адзін з дывізіёнаў 15-й зенітнай ракетнай брыгады, размешчанай паблізу сталіцы.
Упэўненасць вайскоўцаў грунтуецца як на магчымасцях зенітных ракетных комплексаў, што знаходзяцца на ўзбраенні брыгады, якая прыкрывае паветраную прастору над Мінска, гэтак і на аптымальным варыянце размяшчэння яе дывізіёнаў.
Наогул вакол сталіцы знаходзіцца дзевяць дывізіёнаў 15-й зенітнай ракетнай брыгады, узброеных зенітнымі ракетнымі комплексамі С-300 розных мадыфікацый, перадае БелаПАН.