Мінскае "Дынама" выйграла важны матч у "Тарпеда" — 2:1 (відэа)

Лік па перыядах — 1:0, 1:0, 0:1. Шайбы ў нашай каманды закінулі Лапачук і Стэплтан (у яго гэта ўжо 19-я закінутая шайба!).

Нагадаем, мінскае "Дынама" працягвае змагацца за патрапленне ў васьмёрку лепшых камандаў Заходняй канферэнцыі КХЛ. "Тарпеда" — адзін з канкурэнтаў. Цяпер у мінскага "Дынама" 56 ачкоў пасля 42 матчаў, у "Данбаса" — 55, у "Тарпеда" — 53 ачкі. Дынамаўцы выйшлі на восьмы радок у турнірнай табліцы.


Наступны матч у чэмпіянаце КХЛ "Дынама" правядзе 17 студзеня на "Мінск-Арэне", дзе будзе прымаць навасібірскую "Сібір". Пачатак а 19-й гадзіне.

Фота — hcdinamo.by, відэа — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі