Мінскае "Дынама" выпусціла фірмовы цукар (фота)
Хакейны клуб у супрацы з Гарадзейскім цукровым камбінатам прадставіў навінку — прэсаваны цукар з цытрынай.
Як паведамляе прэс-служба клуба, неўзабаве з'явяцца яшчэ тры віды прадукцыі — цукар прэсаваны, цукар прэсаваны з вітамінам С і цукар прэсаваны з карыцай.
Нагадаем, што раней мінскае "Дынама" абвясціла пра выпуск пад сваім брэндам чыпсаў і камунікатараў HTC.