Місія Еўрапарламента у Мінск адкладзеная

Меркавалася, што місія накіруецца ў Мінск 31 студзеня. Мэта — азнаямленне з умовамі, у якіх утрымліваюцца арыштаваныя пасля падзеяў 19 снежня апазіцыянеры, а таксама сустрэчы з сем'ямі арыштаваных, юрыстамі і праваабаронцамі.

Аднак вырашана адкласці візіт цераз засцярогі перашкодаў з боку беларускіх уладаў.

"Не праблема ўзяць самалёт. Але прызямліцца ў Мінску, а потым не перасекчы мяжу — гэта не рашэнне", — заявіў у інтэрв'ю РАР польскі еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч.

Пратасевіч паведаміў, што многім чальцам дэлегацыі патрэбныя беларускія візы."Можа ў сувязі з польскімі санкцыямі мне ўжо не будзе дастаткова паказаць дыпламатычны пашпарт", — адзначыў ён.

Таму візіт дэлегацыі будзе рыхтавацца ў кантакце з консульскай службай Беларусі і адбудзецца пасля 20 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі