Моладзевыя арганізацыі ЕС патрабуюць адмяніць візы для беларусаў

Як паведамляе charter97.org, дакумент падпісалі такія арганізацыі, як "Маладыя еўрапейскія федэралісты" (JEF), "Маладыя лібералы Еўропы" (LYMEC), "Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты" (EDS), "Еўрапейскі моладзевы форум", "Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных" (FYEG), "Міжнародная федэрацыя маладых лібералаў" (IFLRY), "Міжнародны саюз маладых сацыялістаў" (IUSY), "Моладзь Еўрапейскай народнай партыі" (YEPP), "Маладыя еўрапейскія сацыялісты" (YES).

Падпісанты заявы асудзілі беларускі рэжым і выказалі падтрымку беларускаму народу. Моладзевыя арганізацыі Еўропы патрабуюць, каб у Беларусі было адменена смяротнае пакаранне. Таксама яны выказаліся за свабоду СМІ, дэмакратычныях выбары ў Беларусі. Моладзевыя актывісты выступаюць за фармаванне выразнай пазіцыі Еўрасаюза ў адносінах да ўлады Аляксандра Лукашэнкі і за санкцыі супраць рэжыму.

Разам з тым, падпісанты патрабуюць працягнуць руку дапамогі тым беларусам, якія маюць патрэбу ў падтрымцы з боку ЕС. У прыватнасці, яны настойваюць на тым, каб маладыя беларусы атрымалі магчымасць свабодна ездзіць у Еўропу і сустракацца са сваімі аднагодкамі ў іншых краінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі