На інтранізацыі папы Францішка луналі бел-чырвона-белыя сцягі (фота)

Нагадаем, што ў Ватыкан адправілася касцёльная дэлегацыя на чале з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Прадстаўніцтва ад уладаў узначаліў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Сцягі, аднак, узнялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў. У Ватыкан прыехалі сябры “Беларускай Нацыянальнай памяці” і беларусы Бельгіі. Былі ўзнятыя чатыры бел-чырвона-белых сцяга. Дзяржаўных сцягоў Беларусі не было відаць, сказаў у эфіры Еўрарадыё прадстаўнік БНП Анатоль Міхнавец. Паводле яго словаў, да беларусаў падыходзілі людзі і пыталіся, што гэта за сцяг, фатаграфаваліся.


Фота — Reuters, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі