Намміністра унутраных спраў Алег Пякарскі патлумачыў збіццё Някляева
Паводле ягоных словаў, спецслужбы хацелі агледзець аўтобусы Някляева.
Калі ахоўнікаў МУС не пусцілі – пачалася бойка. Трое супрацоўнікаў МУС шпіталяваныя. У аўто былі біты і дэтанатары.
Ёсць звесткі, што офісе Някляева на Нямізе, 42 знаходзяцца журналісты тэлеканалу Аль-Джазіра. Інфармацыя пра захоп офісу АМАПам не пацвердзілася.