Намеснік начальніка ДАІ памёр на месцы працы

Максіму Падбярэзкіну было ўсяго 36 гадоў. Слухачы Еўрарадыё бачылі, як “хуткая” забрала яго ад рэспубліканскага ДАІ на вуліцы Грушаўскай. Па іх сведчаннях, машына хуткай дапамогі ляцела да будынку ДАІ так, што ледзь не збіла мінакоў. Але выратаваць Падбярэзкіна дактары не здолелі.

Даведка Еўрарадыё. Максім Падбярэзкін служыў у органах унутраных спраў з 1994 года. З 1997 ― у ДАІ. Па кар’ернай лесвіцы прайшоў ад самай першай прыступкі: працаваў інспектарам дарожна-патрульнай службы, працаваў на кіруючых пасадах у ДАІ Цэнтральнага і Ленінскага раёна Мінска і ва ўпраўленні ДАІ Мінгарвыканкама. Намеснікам кіраўніка рэспубліканскага ДАІ не прабыў і чатырох гадоў, бо заняў гэтую пасаду толькі ў снежні 2008 года.

2007 год. Тады яшчэ маёр Максім Падбярэзкін за рулём службовага "Крайслера". Фота: газета "Рэспубліка".

 

Максім Падбярэзкін часта каментаваў для журналістаў актуальныя праблемы дарожнага руху. Яго можна было сустрэць і на "Крытычнай масе" на вуліцах Мінска, і на онлайн-канферэнцыі ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.

 

 

У красавіку 2008 года Максім Падбярэзкін выступіў у якасці сведкі падчас "Працэса 14-ці" ― суда над моладзевымі актывістамі, абвінавачанымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках на акцыі пратэста прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі