Наваполацкім актывістам БХД забаранілі праводзіць пікет
Актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Малашэнак атрымаў адказ з Наваполацкага гарвыканкама з адмовай у дазволе на арганізацыю акцыі.
Заяўку наваполацкія актывісты БХД падавалі 26 лістапада. Правядзенне пікету забаранілі, спасылаючыся на рашэнне гарвыканкама № 858, паводле якого пікетаванні і мітынгі павінны праводзіцца ў адзіным месцы горада — каля ўваходу ў гарадскі парк.
"Мы свядома не падавалі заяўку на правядзенне пікету ва ўстаноўленым гарвыканкамам месцы. Мэтай пікету з'яўляецца прыцягненне грамадскай увагі, што немагчыма зрабіць каля ўваходу ў парк. У працоўныя дні там складана сустрэць хоць бы аднаго чалавека", — адзначыў актывіст.