Па Мінску праехаў “гей-трамвай” (фота)
У сталіцы адбылася вулічная акцыя ЛГБТ-актывістаў.
Яны праехалі праз увесь горад на трамваі з плакатамі і вясёлкавымі сцягамі гей-супольнасці. Акцыя завяршыла сабой восмы мінскі гей-прайд, які доўжыўся пяць дзён.
Як паведаміў радыё “Свабода” лідар ЛГБТ-арганізацыі “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка, такую форму
вулічнай акцыі абралі таму, каб яна магла адбыцца без перашкодаў з боку
міліцыі. Акцыя завяршылася без інцыдэнтаў.