Пачаўся допыт Вольгі Някляевай
Жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Вольгу выклікалі ў КДБ у якасці сведкі.
На допыт да следчага Канстанціна Батвенкі а 14.30 Вольга Някляева прыйшла з адвакатам Тамарай Сідарэнкай. Хаця і не ўпэўненая, што яе як сведку будуць дапытваць у прысутнасці абаронцы, паведамляе "Народная воля".