Следчы камітэт: падазраванага па справе аб выбуху ў Віцебску адпусцілі

Вось што Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Следчага камітэта Павел Травулька:
121115_travulka2.mp3
"Няма падазраваных, у першыя дні па справе было дапытана больш за 60 чалавек. Я падкрэсліваю — дапытаныя, а не затрыманыя".

Расследаванне справы аб выбуху каля будынка Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці працягваецца, праводзіцца выбухатэхнічная экспертыза.

Нагадаем, увечары 11 лістапада адбыўся падрыў "прымітыўнага самаробнага піратэхнічнага прыстасавання". У выніку, у будынку былі пашкоджаныя два акна. Па факце "хуліганства" была распачатая крымінальная справа.


Відавочца выбуху ў Віцебску: Жудасна грымнула. Падумалі, што гэта газ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі