Памерла Галіна Сямдзянава

У Вярхоўным Савеце 12-га склікання Галіна Сямдзянава ўваходзіла ў дэпутацкую групу БНФ. Гэтая жанчына была адной з тых, хто дамогся абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе. Яна суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рынкавай эканомікі.

У 1996-1997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савету 13-га склікання, які працягваў працу пасля гвалтоўнага разгону 1996 году, нагадвае Радыё Свабода.

У Партыі БНФ была адным з найбольш аўтарытэтных лідэраў і экспертаў. Займала пасады намесніцы старшыні, старшыні Юрыдычнай камісіі, старшыні Рэвізійнай камісіі (да 2010).

Галіне Сямдзянавай было 64 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі