Партыя БНФ выступае супраць "кітайскай выспы ў Еўропе"

У заяве ўправы Партыі БНФ таксама адзначаецца, што "масавае прыцягненне" ўрадам і прадпрыемствамі кітайскіх крэдытаў "не толькі істотна павялічвае цяжар запазычанасці нашае краіны", але і "набліжае яе фінансавае банкруцтва". Фронтаўцы мяркуюць, што для беларускіх нацыянальных інтарэсаў з'яўляецца небяспечнай сітуацыя, калі на нашай тэрыторыі кітайскімі рабочымі будуюцца з кітайскіх матэрыялаў па кітайскіх тэхналогіях аб'екты, якія з'яўляюцца ўласнасцю Кітая.

"Такая практыка наўпрост шкодзіць як развіццю айчыннага бізнэсу, так і звычайнай бяспецы нашых грамадзянаў (у сувязі з нізкай якасцю гэтых тэхналогій) ды экалагічнай сітуацыі ў краіне", — заяўляе Партыя БНФ.

Фронтаўцы таксама адзначаюць "нераўнапраўнасць беларуска-кітайскіх эканамічных стасункаў" і спасылаюцца на статыстыку, паводле якой за 2011 год Беларусь мае адмоўнае гандлёвае сальда з КНР — больш за мільярд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі